Новости | Сентябрь 12, 2016,13:21
З 03.09.2016г. ва ўстанове адукацыі прайшоў цыкл мерапрыемстваў “Літаратурнае скрыжаванне”.
03.09 быў праведзены конкурс кветак і кампазіцый “Все краскі міра”. Вучні 10 класа пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Байлуковай А.І. прысвяцілі сваю кампазіцыю Дню беларускага пісьменства. Усе букеты былі адрасаваны пісьменнікам-юбілярам 2016/2017 н.г. Кампазіцыя змяшчала дэвіз “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, тым самым заклікала шанаваць родную мову, не баяцца карыстацца ёй. У сваёй кампазіцыі вучні прадставілі маршрут святкавання Дня беларускага пісьменства і запрашалі прыняць удзел у мерапрыемствах.
05.09.2016г. настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Байлуковай Аленай Іванаўнай было праведзена свята «Як да нас прыйшла кніга». Мерапрыемства праводзілася з вучнямі 7 класа.
Псалтыр, пакрытую няжорсткай бурай кожай,
Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў,
Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай
I воску з ладанам прыемны пах пачуў.
(М. Багдановіч)
Следующая | Предыдущая | Трекбэки (0)